У Лепелі з‘явіцца бронзавы Сапега

Былы канцлер ВКЛ паўстане на гранітным пастаменце ў святочнай вопратцы з гетманскай булавой і шабляй. Такую кампазіцыю прапанаваў мінскі скульптар Леў Аганаў, а ініцыятарам утварэння помніка стаў мясцовы ксёндз Андрэй Аніскевіч. Як паведамляе БелаПАН, скульптура Сапегі дасягне ў вышыню 3,5 метра і ўпрыгожыць уваход у гарадскі парк. Манумент з’явіцца ў Лепелі з нагоды таго, што горад некалі належаў магнацкаму роду Сапегаў.

Бронзавы канцлер з'явіцца каля лепельскага парку 11 верасня, у Дзень горада. На адкрыццё запрошаныя выбітныя ўраджэнцы Лепеля, якія жывуць у Беларусі і за яе межамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі