У лесапарках Мінску забароняць распальваць вогнішчы без мангалаў
Мінская лесапаркавая гаспадарка хоча забараніць распальваць вогнішчы на сваёй тэрыторыі без мангала. Пра гэта паведаміў начальнік аддзела па ахове і абароне ляснога фонду Мінскай лесапаркавай гаспадаркі прадпрыемства "Мінскзеленбуд" Канстанцін Пузыка. Плануецца, што некаторых зонах адпачынку будуць пастаўлены стацыянарныя мангалы. Пры гэтым колькасць месцаў у Мінскай лесапаркавай гаспадарцы, дзе можна разводзіць вогнішчы, скарачаецца: сёлета іх толькі 30, а летась было ў 2 разы больш.
"Інтэрфакс"
"Інтэрфакс"