У лесе пад Жлобінам знайшлі машыну з трыма трупамі
Аўтамабіль быў спалены, целы апазнаць немагчыма.
Аб знаходцы першымі даведаліся ў Гомельскім абласным упраўленні МНС, паведамляе БелТА. Служба выратавання была выкліканая пасля знаходкі аўтамабіля са слядамі пажару. Аднак па прыбыцці супрацоўнікаў МНС высветлілася, што машына згарэла раней, а ў салоне знаходзяцца целы, як мяркуецца, траіх мужчын. Цяпер следчыя органы спрабуюць высветліць абставіны і прычыну здарэння.