У Лідзе ўдзельнікам мерапрыемстваў, прысвечаных Дню Перамогі, раздавалі грошы
Cкрыншот відэа
У Лідзе пасля святочнага мерапрыемства 9 мая раздавалі грошы. На відэа з телеграм-каналаў відаць, як дзве жанчыны з чырвона-зялёным значкамі глядзяць у спісы і даюць грошы іншым людзям, а перад сталамі ўтварылася чарга.
На фоне чуваць святочнае мерапрыемства, а ў апісанні сказана, што яно знята 9 мая 2020 года.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.