У лістападзе ў Беларусі павялічацца пенсіі?

Сёлета пенсіі павышаліся толькі адзін раз — у ліпені, больш чым на 10%. А вось летась “заробак” пенсіянераў павялічваўся аж чатыры разы! Звязана гэта з тым, што ў гэтым годзе пенсіі павінны расці не па спецыяльных указам, як у мінулым, а ў залежнасці ад росту заробкаў у краіне.

Ці чакаць пенсіянерам яшчэ аднаго, амаль традыцыйнага павышэння ў лістападзе, у Міністэрстве працы пакуль сказаць не могуць. І тлумачаць, што рашэнне ў гэтым пытанні за прэзідэнтам.

“Мінімальныя сацыяльныя пенсіі ў нас пераглядаюцца штоквартальна, і ў лістападзе будзе абавязковы пераразлік, — датэлефанавалася на прамую лінію да намесніка міністра працы і сацыяльнай абароны Валерыя Кавалькова “Комсомольская правда в Белоруссии”. — Што ж тычыцца іншых пенсій, дык пытанне прапрацоўваецца. Якое будзе прынята рашэнне, пакуль казаць рана. Рашэнне прымае кіраўнік дзяржавы”.

Фота: vmurmanske.ru.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі