У Літве адкрыецца фестываль беларускага фотаздымка

У літоўскім горадзе Паланга 2 жніўня адкрыецца фестываль беларускага фотаздымка.

На трох выставачных платформах — у мясцовай грамадскай бібліятэцы, доме-музеі Антанаса Мончыса і рэстаране “Пеліканас” — будуць прадстаўленыя каля 100 працаў дзесяці беларускіх аўтараў. Сярод такія вядомыя фатографы, як Анатоль Кляшчук і Сяргей Плыткевіч.

Фестываль беларускага фотаздымка працягнецца да 17 жніўня.

http://www.foto-video.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі