У Літве можа быць уведзеная жорсткая цэнзура

Дэпутаты пераадолелі вета, раней накладзенае прэзідэнтам Літвы, і прынялі закон "Пра абарону непаўналетніх ад негатыўнай інфармацыі". Крытыкі новаўвядзення кажуць, што закон фактычна стварае аснову для ўвядзення у краіне маштабнай цэнзуры. Улады атрымліваюць магчымасць падвяргаць цэнзуры любыя матэрыялы, у якіх "фігуруе гомасэксуалізм, бісэксуальнасць, палігамія, а таксама ўтрымліваюцца сцэны гвалту і смерці".
Паводле новых правілаў, будуць забароненыя матэрыялы, якія "заахвочваюць да ўдзелу ў азартных гульнях і латарэях", "прапагандуюць няправільнае харчаванне, незахаванне гігіены і пасіўны лад жыцця", а таксама "прапануюць верыць у паранармальныя з'явы і гіпноз".
За законапраект прагаласавалі 87 з 141 дэпутата. Супраць былі толькі шэсць дэпутатаў. 25 устрымаліся.

ВВС

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі