У Літве распачаліся грамадскія слуханні па праекце беларускай АЭС

У Віленскім універсітэце распачаліся грамадскія слуханні па праекце беларускай атамнай станцыі. З Беларусі на сустрэчу прыехала дэлегацыя з Дырэкцыі па будаўніцтве АЭС і Міністэрства энэргетыкі, а таксама ўдзельнікі міжнароднай Грамадскай экалагічнай экспертызы. Як паведаміў Еўрарадыё удзельнік слуханняў эксперт экалагічнай ініцыятывы “Экозащита” Андрэй Ажароўскі, у адрозненне ад аналагічных слуханняў у Астраўцы, аніякіх перашкодаў для літоўскіх і беларускіх эколагаў віленская паліцыя не чыніць. У памяшканні, дзе адбываецца мерапрыемства, вывешаны транспарант “НЕ - беларускай АЭС!”, а праціўнікі будаўніцтва станцыі свабодна раздаюць свае інфармацыйныя матэрыялы.

Андрэй Ажароўскі: “Будзем акцэнтаваць увагу менавіта на тым, што не даказаная бяспечнасць і прымальнасць уздзеяння атамнай станцыі не толькі на Беларусь, але і на тэрыторыі Літвы. Мы знайшлі шмат недарэчнасцяў і ў той пашыранай версіі Справаздачы пра ўплыў АЭС на наваколле, дасяжнай для Грамадскай экалагічнай экспертызы, але і нават у адказах беларускага Міністэрства энэргетыкі на запыт Міністэрства прыроды Літвы”.

Агулам у слуханнях бяруць удзел больш за паўсотні чалавек. З дзвюх тэлевізійных камер вядзецца жывая трансляцыя мерапрыемства.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі