У Літве разглядаюць становішча незалежных СМІ Беларусі
Міжнародная канферэнцыя "Свабодная прэса свабоднай краіны" праходзіць сёння ў літоўскім Тракаі з удзелам беларускіх журналістаў. У мерапрыемстве таксама ўдзельнічаюць прадстаўнікі літоўскіх і польскіх СМІ, дыпламаты краін ЕС, літоўскія ўрадоўцы, супрацоўнікі беларускай амбасады ў Літве. Як інфармуе БелаПАН, мэтай форума з'яўляецца разгляд становішча незалежных СМІ Беларусі, вызначэнне асноўных пагрозаў і праблемаў, а таксама іх вырашэнне на аснове досведу літоўскіх сродкаў масавай інфармацыі.