У Літву будзе дзве візы: нацыянальная і Шэнген

Кіраўнікі Вышаградскай чацвёркі (Чэхія, Венгрыя, Польшча і Славакія) днямі абвесцілі пра свой намер адмяніць плату за візы для грамадзян Беларусі. Аднак нацыянальныя, гэта значыць унутраныя, візы хутчэй за усё адмененыя не будуць. З 1 студзеня разам з краінамі Вышаградскай чацвёркі ў зону Шэнген уступае і Літва.

Як расказаў “Еўрарадыё” Дарыус Віткаўскас, дарадца амбасадара Літоўскай рэспублікі ў Беларусі, адначасова з выдачай шэнгенскіх візаў будуць выдавацца і ўнутраныя, толькі для наведвання Літвы:

“З першага студзеня, нягледзячы на ўступленне Літвы ў Шэнгенскую зону, нацыянальная віза будзе і надалей дзейнічаць. Будзе выдавацца шэнгенская віза, але будуць і выпадкі, калі будзем выдаваць нацыянальную візу”.

“Еўрарадыё” будзе працягваць адсочваць сітуацыю з візамі для беларусаў у еўрапейскія краіны. Сачыце за навінамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі