У Ліёзна затрымалі наклад газеты "Віцебскі кур'ер"
Наклад незалежнай газеты "Віцебскі кур'ер" затрымалі ў пятніцу вечарам. Аўтамабіль, які яго вёз са смаленскай друкарні, спынілі супрацоўнікі ДАІ на ўездзе ў горад Ліёзна.
Як паведамляе "Белорусский партизан", без тлумачэння прычынаў кіроўцу загадалі ехаць у раённы аддзел унутраных спраў, дзе газету пералічылі і праверылі на наяўнасць "супрацьпраўных" публікацый. У нумары, дарэчы, змешчаныя інтэрв'ю з некалькімі прэтэндэнтамі ў кандыдаты на прэзідэнцкія выбары.