У Лізе Еўропы ПАОК разграміў БАТЭ на "Барысаў-Арэне" (відэа)
У групавым раўндзе Лігі Еўропы ПАОК з Грэцыі разграміў БАТЭ на "Барысаў-Арэне" — 4:1. Ужо на 17-й хвіліне каманда Аляксея Багі прайгравала з лікам 0:3 і лёс матчу быў відавочны. Абарона гаспадароў поля дапускала жахлівыя памылкі, якія працягнуліся і ў другім тайме. Адзіны пазітыў — гол Максіма Скавыша, які выйшаў на замену на 59-й і вызначыўся ўжо праз дзве хвіліны. Але ПАОК забіў яшчэ раз. А на апошніх хвілінах яшчэ была і перакладзіна...
25 кастрычніка БАТЭ згуляе ў гасцях з "Чэлсі", які выйграў у "Відзі" з лікам 1:0. "Чэлсі" — лідар групы "L", у англійскага клуба 6 ачкоў, ПАОК і БАТЭ маюць па 3 ачкі, у "Відзі" ачкоў няма.
@FCBATE 1:3 @PAOK_FC pic.twitter.com/YXLUa418zn
— GoalTV (@GoalTV17) 4 октября 2018 г.
@FCBATE 1:4 @PAOK_FC pic.twitter.com/SAuKdQb0FG
— GoalTV (@GoalTV17) 4 октября 2018 г.