У Лодзі Дзень Волі адзначылі вулічным шэсцем
У польскай Лодзі на Дзень Волі адбылася акцыя салідарнасці з беларускімі палітвязнямі.
Акцыю ладзілі Станіслаў Стэсік, Андрэй Кім, Дзяніс Дзянісаў. Адбыўся пікет. Удзельнікі акцыі падпісалі паштоўкі для палітзняволеных. Потым па адной з галоўных вуліц Лодзі адбылося невялікае шэсце.