У Луцку прайшоў рок-фэст “Права быць свабодным”

У Луцку 22 верасня прайшоў рок-фэст “Права быць свабодным”. У ім узялі ўдзел вядомыя беларускія гурты “Крама”, “Сьцяна”, “:B:N:”, “Таварыш Маўзэр”, “Індыга”, “Зьніч”, “Нейра Дзюбель”, "Уліс", а таксама ўкраінскі гурт “Тінь Сонця”. Паслухаць папулярныя беларускія песні прыйшлі ад 5 да 7 тысяч чалавек. Зразумела, большасць – украінцы.

Але нямала прыехала і беларусаў (чалавек 500-600), нягледзячы на шматлікія перашкоды, якія чынілі ў Беларусі праваахоўныя органы і памежнікі. Былі таксама і беларусы, якія жывуць ва Украіне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі