У Лунінцы пад завалам загінуў 43-гадовы рабочы

Як паведамляе БЕЛТА, брыгада камунальнага унітарнага прадпрыемства рамантавала каналізацыйную трубу. Быў выкапаны катлаван глыбінёй каля 4 метраў. На яго дне знаходзіўся электрагазазваршчык. У нейкі момант абвалілася зямля, і мужчына апынуўся пад завалам.



Іншыя работнікі прадпрыемства, якія знаходзіліся наверсе катлавана, выклікалі ратавальнікаў ды спрабавалі самастойна адкапаць калегу. Калі ж ратавальнікі прыехалі на месца і дасталі рабочага з-пад зямлі, ён быў ужо нежывы.



Для высвятлення абставінаў гібелі рабочага прызначана судова-медыцынская экспертыза, апытаныя сведкі і відавочцы здарэння. Следства канфіскавала на прадпрыемстве дакументацыю па ахове працы.
 

Здымак з архіву. Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі