У Лунінцы ў пажары загінула двухгадовае дзіця і яшчэ два чалавекі

Як паведамляе БелаПАН, трагедыя адбылася ўвечары 25 снежня ў кватэры 47-гадовай мясцовай жыхаркі, вахцёркі працоўнага інтэрната. У агні загінулі гаспадыня, 25-гадовая жанчына, якая знаходзілася ў адпачынку па доглядзе за дзіцем, і яе двухгадовы сын. Паводле папярэдняй інфармацыі, прычынай пажару стала неасцярожнасць пры паленні.
Дарэчы, за мінулыя суткі ў краіне ў жылым сектары адбылося 24 пажары. Больш за ўсё — сем — у Мінскай вобласці. Загінулі дзевяць чалавек, у тым ліку шэсць — у Брэсцкай вобласці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі