У Лунінецкім раёне паляўнічы сам сябе параніў з ружжа
59-гадовы жыхар вёскі Вялікія чучэвічы вырашыў праверыць сваю стрэльбу. Тэст ледзь не скончыўся трагічна.
Мужчына выйшаў на вуліцу і паставіў зараджанае ружжо ў бок, але яно павалілася і самаадвольна стрэліла. Паляўнічы атрымаў раненні ў ніжнія часткі абедзвюх ног і быў шпіталізаваны.
Праваахоўнікі праводзяць праверку па факце неасцярожнага абыходжання з агнястрэльнай зброяй, піша “Медыя-Палессе”.