У Лёзненскім раёне шукаюць забойцу мядзведзіцы
Міліцыя, прыродаахоўныя органы, паляўнічыя, рыбаловы шукаюць браканьераў, якія забілі у ноч з 17 на 18 траўня мядзведзіцу у Дабрамысленскім лясніцтве, што на Лёзненшчыне.
Кажуць, што такога у Лёзненскім раёне не здаралася ніколі. На Віцебшчыне злачынцы на «чырвонакніжнага» звера палявалі, але калі гэта было, не здолеў узгадаць нават галоўны знаўца паляўнічай справы вобласці Дзмітрый Дзіковіч.
Ён распавёў, што супрацоўнікі Дабрамысленскага лясніцтва, пачуўшы стрэлы, намагаліся злавіць браканьераў, але ў цемры згубілі іх. На світанку знайшлі забітую мядзведзіцу. Версію, што невядомыя палявалі на зайца ці якую птушку і, натрапіўшы на мядзведзіцу, забілі яе з перапуду, і паляўнічыя, і міліцыянты абвяргаюць.
Паводле спадара Дзіковіча, нават на зайца паляваць трэба ў суправаджэнні егера ці лесніка. Страты ад учынку браканьераў складаюць амаль тры мільёны рублёў. У Лёзненскім РАУС сцвярджаюць, што ужо вызначылі кола падазроных і пошук злачынцаў — справа часу.
Ядвіга Сташэўская, Еўрарадыё, Віцебск