У Людмілы Парэмскай ўзялі падпіску аб неразгалошванні

Людміла Парэмская, дырэктарка ваўкавыскай фірмы "Ніка-таксі", якую 7 ліпеня затрымлівала група байцоў "Алмаза", ужо некалькі дзён знаходзіцца на волі. З мінскага следчага ізалятара яе адпусцілі яшчэ ў суботу. Пра гэта Еўрарадыё паведаміла праваабаронца Раіса Міхайлоўская, але адзначыла, што сітуацыя вакол Людмілы Парэмскай невядомая. Раіса Міхайлоўская: "Так. Яна выйшла на волю. Наколькі я ведаю, з яе ўзялі падпіску аб неразгалошванні. Ці праводзілі з ёй якія следчыя мерапрыемствы, я не ведаю”.

Праваабаронцы лічаць, што Парэмскую маглі затрымаць для дачы паказанняў па справе ваўкавыскага прадпрымальніка Мікалая Аўтуховіча. Раней ён працаваў у яе фірме. Падчас затрымання Людмілы Парэмскай у офісе быў праведзены ператрус, забіраліся дакументы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі