У Магілёўскай вобласці пачынаецца чэмпіянат Еўропы па валейболе

28 жніўня на Магілёўшчыне стартуе юніёрскі чэмпіянат Еўропы па валейболе, паведамляюць “Магілёўскія ведамасці”. Тут сустрэнуцца 11 наймацнейшых каманд кантыненту і каманда Беларусі на правах гаспадароў. Сапернікамі беларусаў па падгрупе будуць Францыя, Італія, Сербія, Іспанія, Баўгарыя. Нягледзячы на тое, што беларускіх валейбалістаў ніхто не адносіць да еўрапейскіх грандаў, перад імі паставілі сур’ёзную задачу — трапіць у прызавую тройку.
 
Усе матчы ў межах чэмпіянату будуць праходзіць на дзвюх пляцоўках — у Магілёве і ў Бабруйску.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі