У магілёўскі каледж на бюджэт паступіла 59-гадовая пенсіянерка

59-гадовая жанчына стала студэнткай Магілёўскага дзяржаўнага медыцынскага каледжа. Галіна Канстанцінаўна Пракапенка паспяхова прайшла тэставанне і паступіла на фармацэўтычнае аддзяленне. Новая студэнтка ўжо мае вышэйшую адукацыю — у свой час закончыла хімічны факультэт БДУ. Галіна Канстанцінаўна працавала выкладчыкам у агралесатэхнічным каледжы ў пасёлку Буйнічы Магілёўскага раёна, адкуль і пайшла на пенсію.

Па словах пенсіянеркі, у Буйнічах сёння няма ніводнай аптэкі, і ў будучым яна якраз атрымае магчымасць адкрыць прыватную сельскую аптэку. Тым самым зрабіць для жыхароў пасёлка добрую справу, і таксама сябе забяспечыць працай і заробкам.

Жанчына, дарэчы, паступіла на бюджэтнае аддзяленне і цяпер, акрамя пенсіі, Галіна Канстанцінаўна атрымлівае і стыпендыю. Яна будзе вучыцца два гады, потым атрымае дыплом фармацэўта і нават працоўнае месца па размеркаванню!

“Звязда”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі