У магілёўскім ЦУМе знайшлі прадмет, падобны да выбухоўкі

Як паведамляе БелаПАН, падазроны прадмет у поліэтыленавым пакеце выявілі ахоўнікі гандлёвага аб'екта ў адной з ячэек камеры захоўвання.



У аховы крамы выклікалі падазрэнне паводзіны мужчыны, які зайшоў у залу з харчовымі таварамі. Наведвальнік пакінуў у ячэйцы камеры захоўвання некаторыя рэчы. Выйшаўшы з гандлёвай залы, ён забраў з ячэйкі частку рэчаў. А прадмет, падобны на бляшанку з-пад напою "Спрайт", пакруціўшы ў руках, паклаў назад у ячэйку і пакінуў яе адкрытай. Пасля гэтага грамадзянін пакінуў універмаг.



Міліцыя ачапіла будынак. Але пасля правядзення неабходных работ спецыялісты прыйшлі да высновы, што прадмет не з'яўляецца выбуховым прыстасаваннем.



Прадмет, які выклікаў падазрэнне ў аховы магілёўскага ўнівермага, апынуўся аўдыёкалонкай для МР3-плэера.



Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі