У Магілёўскім дзяржуніверсітэце адкрыўся Нямецкі цэнтр

У Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя Куляшова адкрыўся Цэнтр нямецкай мовы і культуры, паведамляе СТВ. Там будуць з’яўляцца апошнія кніжныя навінкі Нямеччыны, з якімі змогуць пазнаёміцца не толькі студэнты і выкладчыкі, але і вучні школ. Нямецкі бок паабяцаў сталае абнаўленне фонду. Апроч таго, студэнты змогуць выпісваць рэдкую літаратуру з-за мяжы для падрыхтоўкі дыпломных работ.

Гэта ўжо другі замежны цэнтр культуры ў Магілёўскім універсітэце: год таму тут адкрылася французскае аддзяленне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі