У Магілёве асуджаныя за згвалтаванне экс-міліцыянты абскарджваюць прысуды

У Магілёве асуджаныя за згвалтаванне экс-міліцыянты абскарджваюць прысуды

У Магілёве асуджаныя за згвалтаванне экс-міліцыянты спрабуюць абскардзіць свой прысуд. Злачынства адбылося ў ноч на 27 лютага 2016 года. Двое былых участковых атрымалі па 12 гадоў у калоніі ўзмоцненага рэжыму, паведамляе Радыё Свабода са спасылкай на БелаПАН.

Старшыня Магілёўскага абласнога суда прыняў да разгляду наглядную скаргу асуджаных — былых супрацоўнікаў Ленінскага РУУС Магілёва.

Пра злачынства стала вядома ў красавіку 2016 з публікацый у СМІ. Паводле матэрыялаў справы, тры старшыя лейтэнанты міліцыі, участковыя інспектары Ленінскага РУУС Магілёва адпачывалі ў начным клубе "Форум”. Там яны пазнаёміліся з дзвюма дзяўчатамі і паехалі на кватэру да свайго знаёмага. Спажывалі алькаголь, адзін з участковых і дзяўчына пакінулі кватэру. Двое міліцыянтаў, як паказала следства, збілі і згвалцілі дзяўчыну, якая засталася ў кватэры.

На пасяджэннях суда былыя міліцыянты віну не прызнавалі і заяўлялі, што ўсё адбывалася па ўзаемнай згодзе. А цялесныя пашкоджанні дзяўчына нібыта атрымала, калі ўпала ў начным клубе.

29 красавіка 2017 году Магілёўскі раённы суд прызнаў віну двух участковых у згвалтаваньні і гвалтоўных дзеяньнях сэксуальнага характару. Трэці міліцыянт асуджаны на 5 гадоў за іншае злачынства — не здаў 27 баявых патронаў, якія былі знойдзеныя мясцовым жыхаром, і не чыніў дзеянняў па росшуку вінаватых у незаконным абароце боепрыпасаў. Усе трое пазбаўленыя звання “старшы лейтэнант міліцыі”.

Паведамляецца, што бацька аднаго з асуджаных за згвалтаванне перадаў пацярпелай 20 тысяч долараў у кошт кампенсацыю маральнай шкоды. Але дзяўчына абскардзіла прысуд і патрабуе па 20 тысяч рублёў яшчэ ад двух іншых фігурантаў.

Прысуд быў абскарджаны пракурорам як занадта мяккі. Абвінавачаныя прасілі прысуд адмяніць і настойваюць на сваёй невінаватасці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі