У Магілёве браты-лекары кралі колы з аўтамабіляў

Іх прызналі вінаватымі ў замаху на таемнае выкраданне маёмасці, учыненае групай асобаў, у буйным памеры.



Як паведамляе БелаПАН, 29-гадовы магілёвец працаваў правізарам у абласным анкалагічным дыспансеры. А яго 27-гадовы брат — ветэрынарным лекарам на Бялыніцкай раённай ветэрынарнай станцыі.



Яны вырашылі палепшыць сваё матэрыяльнае становішча, зарабляючы крадзяжом колаў з аўтамабіляў, пакінутых грамадзянамі каля дамоў. Браты папярэдне стэлефаноўваліся, дамаўляліся пра месца сустрэчы і кралі колы з аўтамабіляў у Магілёве. Грошы, атрыманыя ад продажу здабычы, дзялілі паміж сабой.



Фота — nevsedoma.com.ua
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі