У Магілёве будзе пабудаваны карэйскі аўтазавод?
Падчас наведвання Магілёўшчыны Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Рэспублікі Карэі ў Беларусі Лі Юн Су сустрэўся са старшынёй Магілёўскага аблвыканкама Пятром Рудняй. Суразмоўцы абмеркавалі перспектывы стварэння ў Магілёве сумеснай вытворчасці шматтанажных грузавых аўтамабіляў, паведамляе газета "Рэспубліка". Гаворка на сустрэчы ішла таксама пра стварэнне ў рэгіёне цэнтра карэйскай нетрадыцыйнай медыцыны і пра перспектывы падрыхтоўкі карэйскіх адмыслоўцаў на базе Беларуска-Расійскага ўніверсітэта. Падчас свайго азнаямленчага візіту карэйскі амбасадар наведаў Магілёўскую мытню і вольную эканамічную зону.