У Магілёве другі год запар адмяняюць "Дранік-фэст"

У Магілёве другі год запар адмяняюць "Дранік-фэст"

Сёлета ў Магілёве зноў адмянілі папулярны фестываль смачнай ежы "Дранік-фест". Пра гэта, як піша mogilev.online, паведамілі арганізатары з Цэнтра гарадскіх ініцыятыў.

"Дранік-фэст" адмяняюць другі год запар. Летась арганізатары тлумачылі адмену такім чынам: "Сышліся разам розныя прычыны. Кожная з іх нават у адзіным ліку перакрэслівала нашы планы, а тым больш цяпер іх некалькі".

Сёлета яны таксама не называюць канкрэтную прычыну, а кажуць, што прычыны тыя ж, што і ў 2020-м. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі