У Магілёве Дзень Волі адзначылі вулічнай акцыяй

У Магілёве толькі скончылася ўскладанне кветак каля краязнаўчага музея, дзе ў 1918 Беларускі нацыянальны камітэт падтрымаў уладу БНР. Адтуль калонай каля 100 чалавек прайшліся па вуліцы Ленінскай.

Акцыя была не дазволеная гарвыканкамам і пільна ахоўвалася міліцыяй, але ўскласці кветкі дазволілі, і магілёўскія дэмакраты нават павіншавалі супрацоўнікаў міліцыі са святам, паведаміў Еўрарадыё старшыня мясцовай БНФ Рыгор Кастусёў.

Цяпер моладзь раздае магілёўцам віншавальныя паштоўкі і спец. выпуск газеты "Магілёўскі Час".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі