У Магілёве на мосце абрынулася агароджа (фота)

25 лютага ў Магілёве з моста на Пушкінскім праспекце ў Дняпро абрынуліся сем пралётаў агароджы. Праз некалькі гадзін пасля здарэння тратуар перакрылі для пешаходаў. Рух дазволены толькі па іншым баку моста.

Як стала вядома, аднаўляць агароджу будуць толькі ў другой палове бягучага года, калі, паводле планаў, мусіць адбыцца капітальны рамонт. Дарэчы, размовы пра неабходнасць рамонту моста вядуцца чыноўнікамі ўжо некалькі гадоў. У 2011-м на ім замянілі ўвесь асфальт.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі