У Магілёве не дазволілі павесіць шыльду ў гонар БНР
Магілёўскія ўлады не дазволілі моладзевым актывістам павесіць памятную шыльду на будынку краязнаўчага музея, у якім 12 ліпеня 1918 была прызнаная ўлада БНР. Пра гэта Еўрарадыё паведаміла старшыня ініцыятыўнай групы, якая сабрала 600 подпісаў за ўсталяванне шыльды, Таццяна Буланава.
У адказе гарвыканкама называюцца дзве прычыны адмовы: самі прадстаўнікі музея супраць таго, каб на будынку была шыльда, а па-другое, дакументальна і гістарычна гэты факт не пацверджаны.
"У сувязі з гэтым нам адмовілі і прапанавалі звярнуцца ў аддзел ідэалогіі, што я і збіраюся зрабіць. А таксама хачу пайсці ў музей і атрымаць там адказ, ці сапраўды яны супраць. І мы будзем дамагацца, каб шыльда была", — распявала Еўрарадыё Таццяна Буланава.
Ва ўсіх апошніх выданнях падручнікаў па гісторыі Магілёва факт прызнання ўлады БНР узгадваецца. Яго знайшоў ў гістарычнай літаратуры гісторык Ігар Пушкін.
Таццяна Буланава лічыць, што мясцовыя ўлады не хочуць прызнаваць гэты факт афіцыйна, бо для іх БНР асацыюецца з апазіцыяй.