У Магілёве не хапае грошай на культуру, улады звярнуліся да гараджан

Нагадаем, што Магілёў названы культурнай сталіцай Беларусі і СНД 2013 года. Да гэтага часу ў горадзе планавалася правесці рэканструкцыю шэрагу культурных аб'ектаў. У іх ліку выстаўная зала па вуліцы Першамайскай, бібліятэка па Пушкінскім праспекце, будынак Музея гісторыі Магілёва.



Але грошай на гэта ў гарадскім бюджэце бракуе, паведамілі чыноўнікі ў каментары агенцтву БелаПАН. Таму гарадскія ўлады звярнуліся да грамадзян і юрыдычных асобаў. Яны адкрылі два банкаўскія рахункі для пераказу грошай (асобна ад юрыдычных і фізічных асоб). Трэці варыянт — аказаць дабрачынную дапамогу той ці іншай установе культуры. Паглядзець рэквізіты можна на сайце гарвыканкама.



Цяпер улады рыхтуюцца абвясціць гарадскі суботнік. Заробленыя падчас яго грошы прадпрыемства і арганізацыі змогуць пералічыць на адпаведны рахунак.



Фота — globus.tut.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі