У Магілёве рэстаран зачынілі пасля выставы котак

Міжнародная выстава котак адбылася ў Магілёве 25 ліпеня. Рэстаран, дзе яе праводзілі раней, зачыніўся на рамонт. А у "Магілёў" увечары пасля мерапрыемства наляцела санстанцыя. І зачыніла рэстаран, паведамляе "Комсомольская правда в Беларуси". Дырэктар рэстарана кажа, што ў іншых установах агульнага харчавання не раз праводзіліся такія выставы, і ім нічога не было. У ягоным жа рэстаране без працы засталіся 40 чалавек.

У Магілёўскім занальным цэнтры гігіены і эпідэміялогіі заяўляюць, што выставу ладзілі без іх ведама. Паколькі ў санітарных нормах прапісана, што ў такіх установах трымаць жывёл забаронена, рэстаран проста абавязаныя былі зачыніць. Цяпер санстанцыя ўзяла аналізы, праводзіць лабараторныя даследаванні. Калі ўсё будзе добра, хуткім часам рэстаран адкрыюць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі