У Магілёве са спецвучэльні зноў збеглі “складаныя” падлеткі
Двое хлопцаў уцяклі ў нядзелю 12 кастрычніка.
Выхаванцы уцяклі са спецвучэльні праз КПП, праважаючы сваякоў, якія прыязджалі іх праведаць. Абодвум па 16 гадоў. Хлопцаў ужо шукае міліцыя, гаворыць начальнік упраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Магілёўскага аблвыканкама Дзмітрый Ігнатовіч.
"Пакуль не знайшлі. Усё, што будзе новага, усё размесцім на сайце. Пра тое, тыя гэта падлеткі (якія збягалі ў мінулы раз - Еўрарадыё) і па якіх прычынах", — паведамляюць ва УУС.
Гэта ўжо чацвёртыя ўцёкі навучэнцаў магілёўскай спецвучэльні №2. Менш за месяц таму адсюуль збеглі больш за трыццаць выхаванцаў. Большасць уцекачоў міліцыя затрымала ўжо на наступную ноч, апошняга знайшлі толькі праз 8 дзён.