У Магілёве ўсе жадаючыя могуць паглядзець калядную батлейку
Калядную п’еску “Цар Ірад” і вясёлыя інтэрмедыі паказваюць у святочныя дні ў Магілёве. Праект рэалізуе Магілёўскі мастацкі музей імя Паўла Масленікава. Батлейка – сярэднявечны лялечны тэатр – была зробленая беларускімі
мастакамі паводле арыгіналу, які захоўваецца ў адным з музеяў
Санкт-Пецярбурга. Ад старажытнай яна адрозніваецца бадай што сучасным
асвятленнем.
Паглядзець калядную батлейку ў музей прыходзяць школьнікі цэлымі класамі, паведамляе газета “Звязда”.
Паглядзець калядную батлейку ў музей прыходзяць школьнікі цэлымі класамі, паведамляе газета “Звязда”.