У Магілёве ўзарваўся аўтамабіль
21 чэрвеня ў Магілёве ўзарваўся
грузавы аўтамабіль, які вёз балоны з газам. Здарылася гэта на мосце праз Днепр
на праспекце Шмідта. Аўтамабіль загарэўся з-за сапсаванай паліўнай сістэмы,
пасля адбыўся выбух.
Пацярпелых няма: кіроўца паспеў пакінуць машыну, іншага транспарту паблізу не аказалася, – паведаміў Першы канал Магілёўскага тэлебачання.
Аднак прэс-служба Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС не падцвердзіла некаторыя факты.
У 15:41 у службу МНС паступіў тэлефонны званок ад сведкаў узгарання аўтамабіля.
Па папярэдніх дадзеных, з-за няспраўнасці паліўнай сістэмы адбылося толькі ўзгаранне машыны, выбуху не было. Усе 48 балонаў з газам засталіся непашкоджанымі.
Затое былі траўмы былі: вадзіцель
атрымаў апёк левай рукі, – паведаміла “Еўрапейскаму радыё” прэс-сакратарка магилёщских выратавальникащ Інэса
Ялфімава.