У Магілёве ўзнагародзілі найлепшых журналістаў
Найлепшых журналістаў узнагародзілі ў Магілёве. Конкурс на лепшае асвятленне мясцовай тэматыкі магілёўская абласная філія БАЖ і магілёўская рэгіянальная кааліцыя дэмакратычных сілаў абвесцілі яшчэ летам. І вось у пачатку зімы былі падведзеныя вынікі.
На нарадзе ў Магілёве журналістаў узнагародзілі карыснымі падарункамі, кажа рэдактар абласной газеты "Выбар" Эдуард Брокараў:
"Атрымалі прызы тыя журналісты, якія шмат пісалі на мясцовую тэматыку і падымалі актуальныя пытанні. Гэта малады журналіст з Бабруйска Сяргей Лацінскі, Мікола Гердзій з Крычава, Барыс Вырвіч з Бялынічаў і адміністратар сайта horki.info Ільля Заранок".