У Магілёве за абрабаванне пенсіянеркі затрымалі школьніка
Магілёўскія міліцыянты затрымалі школьніка, якога падазраюць у абрабаванні пенсіянеркі. 17-гадовы, раней судзімы за крадзеж вучань 9-га класа адной з магілёўскіх школаў разам з нявызначанай асобай уначы выбілі ўваходныя дзверы і забраліся ў кватэру. Там яны сілай забралі ў 57-гадовай пенсіянеркі 350 тысяч рублёў, а потым уцяклі, паведамляе "Інтэрфакс".
У рамках крымінальнай справы міліцыя шукае другога ўдзельніка рабавання.
У рамках крымінальнай справы міліцыя шукае другога ўдзельніка рабавання.