У Магілёве знайшлі трэці труп?

У Магілёве знайшлі яшчэ адно разрэзанае на кавалкі цела. Пра гэта паведамляе nn.by, спасылаючыся на ананімную крыніцу. Паведамляецца, што не вядомыя ні ўзрост, ні пол, ні нават месца забойства. Але сувязь паміж ахвярамі, як перадае nn.by, ёсць. Еўрарадыё патэлефанавала ў магілёўскую пракуратуру, каб даведацца пра падрабязнасці. Там паведамілі, што ніякага трупа не было.

Работнік пракуратуры: Не, я не чуў нічога такога.
Еўрарадыё: А можа, ёсць зрухі па следству наконт двух ранейшых забітых?
Работнік пракуратуры: Ну якія зрухі? Вам жа так не раскажаш нічога...

Нагадаем, 23 сакавіка ў Магілёве знайшлі знявечаны труп 35-гадовай жанчыны. Праз тыдзень, 31 сакавіка, знайшлі парэшткі яшчэ аднаго забітага чалавека.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі