У Маладзечне звычайная дзіцячая пляцоўка стала платнай

Уваход на звычайную дзіцячую пляцоўку ў маладзечанскім парку імя Перамогі стаў платным. Паўгадзіны каштуюць 3 тысячы рублёў. Пра гэта Еўрарадыё распавёў мясцовы грамадскі актывіст Ян Лагвіновіч.
“Яна знаходзіцца ў нашым парку імя Перамогі. Да нядаўняга яна была бясплатнай. А цяпер пачалі браць грошы за ўваход”.

Тым часам ў Маладзечанскім райвыканкаме адмаўляюць існаванне ў горадзе платных дзіцячых пляцовак.

Намеснік начальніка райвыканкама па будаўніцтве і жыллёва-камунальнай гаспадарцы Мікалай Наздрын-Платніцкі:
“Платныя дзіцячыя пляцоўкі ў цэнтры Маладзечна? Няма, не было і не будзе!”

Тым не менш, у бліжэйшыя дні Ян Лагвіновіч разам з жонкай плануе напісаць зварот у райвыканкам з просьбай патлумачыць, чаму дзіцячая пляцоўка ў цэнтральным гарадскім парку стала платнай.

Фота: lahvinovic.livejournal.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі