У Малдове прайшоў фестываль "Беларусь — мая Радзіма"

У Малдове прайшоў другі фестываль этнічных беларусаў "Беларусь – мая Радзіма", прысвечаны Дню беларускай пісьменнасці.
У рамках фэсту адбыліся выставы-кірмашы прадметаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, жывапісу, вырабаў народных рамёстваў беларускіх майстроў, фотавыставы "Сучасная Беларусь", прэзентацыі кнігі "Лепшыя ўзоры кнігадрукавання Беларусі", прэзентацыі стэнда літаратурных выданняў беларускіх класікаў Янкі Купалы і Якуба Коласа і літаратурных чытанняў, прысвечаных 125-годдзю са дня нараджэння паэтаў.

Таксама ў рамках фэсту прайшлі сустрэчы беларускіх дэпутатаў і Беларускага саюза жанчын з прадстаўнікамі парламента і ўрада Малдовы. У Кішынёве, Новых Аненах, Кагуле і Камраце прайшлі канцэрты з удзелам мастацкіх калектываў з Беларусі.

Regions.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі