У мапу Беларусі на дзяржаўным гербе ўключылі Беласточчыну (фота)

Ані супрацоўнікі станцыі Гудагай, дзе знаходзіцца “патрыятычны” герб, ані чыгуначнае начальства нічога не ведаюць пра яго з’яўленне.
У тэрыторыю Беларусі, мапа якой намаляваная на дзяржаўным гербе краіны, уключылі Беласточчыну. Такі герб можна пабачыць на апошняй станцыі перад мяжой з Літвой — Гудагай, піша ў сваім ЖЖ aliaksei.



Еўрарадыё паспрабавала даведацца, адкуль з’явіўся такі “патрыятычны” герб. Аднак ані на самой станцыі, ані на маладзечанскай дыстанцыі пуці, якой належыць станцыя, ніхто нічога пра гэта не ведае. Больш за тое, ніхто нават увагі не звяртаў на тое, што ў гербе памылка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі