У Мар'інай Горцы пахавалі актывіста БНФ Валянціна Доўнара (фота)
У Мар'інай Горцы прайшло пахаванне актывіста Партыі БНФ Валянціна Доўнара. Ён памёр 27 лістапада ў мясцовай лякарні ад чэрапна-мазгавой траўмы, атрыманай за тыдзень да таго. Паводле афіцыйнай версіі, Доўнар зваліўся на асфальт у цэнтры Мар'інай Горкі і няўдала стукнуўся галавой аб бардзюр. Сябры і аднапартыйцы актывіста кажуць, што ў гэтай смерці занадта шмат сумнеўных акалічнасцяў. У прыватнасці, пад сумнеў ставіцца тое, што ў крыві амаль непітушчага Доўнара міліцыя нібыта знайшла алкаголь.
Фота: ByMedia
Фота: ByMedia