У Маршы прадпрымальнікаў узялі ўдзел каля 5 тысяч чалавек
У панядзелак 15 снежня ў Мінску адбыўся марш прадпрымальнікаў. Яны выступалі супраць указу кіраўніка дзяржавы, згодна з якім з Новага году іх пазбаўляюць ільготнага рэжыму ўвозу тавараў з Расіі. Удзел у мітынгу прынялі каля 5 тысяч чалавек. Вынікам таго, што лідэры прадпрымальніцкіх аб'яднанняў "Перспектыва" і "За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва" не могуць дамовіцца аб кансалідаваных дзеяннях, стала прыняцце на мітынгу адразу дзвюх рэзалюцый. Перадае з месца падзеяў карэспандэнт Еўрарадыё Зміцер Панямонаў.
Зміцер Панямонаў: Рэзалюцыя ад "Перспектывы" і Анатоля Шумчанкі была зачытаная. За яе сцяжкамі прагаласавалі ўсе прысутныя. Рэзалюцыя ад "Свабоднага прадпрымальніцтва" не агучвалася, толькі некаторыя тэзісы. Яе не зачытвалі, агульна не прымалі. Гэта дакумент, прыняты лідэрамі і актывістамі руху "За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва".
Лідэр каардынацыйнага савету руху "За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва" са Светлагорска Анатоль Змітровіч на мітынгу агучыў гэтыя некаторыя тэзісы, якія будуць накіраваныя ў Палату прадстаўнікоў і Адміністрацыю прэзідэнта.
Анатоль Змітровіч: Мы патрабуем прыняць закон аб малым бізнэсе і не мяняць умовы працы на працягу пяці гадоў, вярнуць наёмных працаўнікоў, адмяніць ліцэнзаванне, прыбраць штрафныя санкцыі за нязначныя парушэнні.
Рух "За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва" плануе таксама правесці акцыю 12 студзеня на Кастрычніцкай плошчы незалежна ад "Перспектывы".
Галоўныя патрабаванні "Перспектывы" падобныя да патрабаванняў калегаў, але не такія радыкальныя. Яны просяць на першы час захаваць былыя ўмовы працы ды стварыць камісію з удзелам прадпрымальнікаў для выпрацоўкі новага закона. Кажа лідэр "Перспектывы" Анатоль Шумчанка.
Анатоль Шумчанка: Мы патрабуем захаваць былыя ўмовы працы для прадпрымальнікаў і дазволіць ім зноў наймаць работнікаў.
Нашмат больш радыкальнае стаўленне Анатоля Шумчанкі да лідэраў руху "За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва". Ён лічыць, што яны скарысталіся тым, што "Перспектыва" арганізавала шэсце.
Анатоль Шумчанка: Гэта лузеры, якія не могуць нічога арганізаваць. Яны могуць толькі прыйсці на акцыю, якую зрабіла "Перспектыва".
Нягледзячы на гэта, прадстаўнік аб’яднання "За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва" Віктар Гарбачоў гаворыць, што гатовы супрацоўнічаць з усімі, хто працуе на карысць прадпрымальнікаў.
Віктар Гарбачоў: У мяне ніякіх рознагалоссяў з Шумчанкам няма. І ніколі ні з кім не было. Я заўсёды кансалідаваўся і заклікаў усе структуры сесці за стол перамоваў і распрацоўваць сумесна дакументы. Што мы і робім з шэрагам арганізацый. Адзіная структура, якая заўсёды аднеквалася ды адмаўлялася – гэта “Перспектыва”.
Ці звярне ўлада ўвагу на гэтыя рэзалюцыі, будзе відаць у хуткім часе.