У Марыупалі расіяне пачалі бамбаваць і абстрэльваць "Азоўсталь"
Пад вечар 21 красавіка ў Марыупалі расійскія войскі пачалі бамбаваць і абстрэльваць завод "Азоўсталь". Пра гэта напісаў дарадца мэра Марыупаля Пётр Андрушчанка.
Адначасова ідуць баі ў раёне трамвайнага дэпо, размешчанага на значнай адлегласці ад "Азоўсталі".
"Гэта проста для разумення "зялёных калідораў для Азоўсталі" і "перамогі Пуціна над Марыупалем". Я ўпэўнены — акупанты не спыняцца да поўнага знішчэння ўсіх, хто знаходзіцца ў Азоўсталі. Ні нашых абаронцаў. Ні грамадзянскіх", — адзначыў Андрушчанка.
Раней паведамлялася, што Уладзімір Пуцін 21 красавіка загадаў міністру абароны Расіі Сяргею Шайгу адмяніць штурм "Азоўсталі", назваўшы яго немэтазгодным.
Дарадца кіарўніка Офіса прэзідэнта Украіны Аляксей Аарастовіч патлумачыў гэтую заяву Пуціна нежаданнем несці страты сярод расійскіх вайскоўцаў, якім давялося б весці складаныя баі на руінах камбіната.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.