У Марыупалі расіяне ўзялі ў закладнікі персанал і пацыентаў лякарні
У Марыупалі расійскія войскі ўзялі ў закладнікі персанал і пацыентаў абласной лякарні інтэнсіўнага лячэння. Пра гэа напісаў у сацсетках кіраўнік Данецкай абласной адміністрацыі Павел Кірыленка.
"З бальніцы немагчыма выйсці. Моцна страляюць, сядзім у склепе. Машыны да бальніцы не могуць пад'ехаць ужо двое сутак. Вакол гараць шматпавярховікі", — цытуе Кірыленка паведамленні, дасланыя яму.
Таксама ён паведамляе, што ў лякарню сагналі 400 чалавек з суседніх дамоў у якасці "жывога шчыта".
Кірыленка піша, што днямі лякарня была практычна разбураная бамбаваннем: у асноўным корпусе паваліліся пліты перакрыцця. Але ў клініцы заставаўся персанал і пацыенты: яны лячыліся ў сутарэнні будынка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.