У Маскоўскі РАУС дастаўленыя каля сямі ўдзельнікаў акцыі прадпрымальнікаў

Паводле інфармацыі Камітэта ў абарону рэпрэсаваных у Маскоўскім РАУС Мінска знаходзіцца каля шасці чалавек, затрыманых сёння падчас акцыі прадпрымальнікаў. Сярод іх адзін непаўналетні, якога збілі супрацоўнікі спецназу яшчэ на плошчы. Па словах яго бацькоў, хлопчык хворы на анкалогію.

Як паведамлялася раней, у Маскоўскім РАУС таксама знаходзіцца лідэр грамадскага аб’яднання “Перспектыва” Анатоль Шумчанка.

Дзяжурны міліцыянт на пытанне Еўрардыё, колькі затрыманых знаходзіцца ў аддзяленні, павесіў трубку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі