У маскоўскіх беспрацоўных працягваюць красці аўтамабілі Lexus
Крадзяжы аўтамабіляў Lexus працягваюцца ў Маскве. Днямі пра скрадзеную машыну заявіла ў міліцыю 39-гадовая беспрацоўная, жыхарка расійскай сталіцы. Паводле яе словаў, скрадзены Lexus RX350 каштуе каля 90 тысяч долараў. На наступны дзень у маскоўскую міліцыю звярнуўся іншы беспрацоўны,
32-гадовы мужчына. Ён паведаміў, што ўначы ў яго знік аўтамабіль Lexus
GS300, які каштуе каля 70 тысяч долараў. У той жа дзень паступіла яшчэ
адна заява пра скрадзены Lexus. На гэты раз пацярпела 67-гадовая
бабуля, інфармуе "Інтэрфакс".
Знайсці машыны пакуль няўдалося.
Знайсці машыны пакуль няўдалося.