У маскоўскім тэлецэнтры "Астанкіна" адбыўся пажар (відэа)
Яму надалі чацвёрты нумар складанасці па пяцібальнай шкале. Пацярпелых няма.
Як паведамляе РІА "Новости", у тэлецэнтры "Астанкіна" загарэўся дах. З будынка адбываецца эвакуацыя супрацоўнікаў і наведвальнікаў. Надзвычайнае здарэнне прымусіла спыніць жывы эфір Грамадскага тэлебачання Расіі (ОРТ). Чорны дым ідзе ў раёне даху, дзе знаходзіцца ньюс-рум Першага канала, але дакладнае месца агменю ўзгарання вызначыць пакуль не атрымоўваецца.
У прэс-цэнтры "Астанкіна" кажуць, што было невялікае ўзгаранне на трэцім паверсе, цяпер пажар лакалізаваны, сітуацыя знаходзіцца пад кантролем.
Тым часам да тэлецэнтра з'ехалася больш за 30 пажарных разлікаў.
Фота — ria.ru