У Маскве арыштавалі праваднікоў цягніка-грамадзян Беларусі
Дваіх праваднікоў цягніка "Брэст-Масква" арыштавалі ў расійскай сталіцы на Беларускім вакзале. Па версіі следства, іх падазраюць у тым, што яны пасадзілі ў цягнік
пасажыра без білета, а пасля, калі ён адмовіўся разлічыцца, збілі яго,
прымусілі прыбраць вагон, забралі дакументы, мабільны тэлефон і грошы.
Скончылася ўсё тым, што праваднікі спіхнулі мужчыну з вагона падчас
руху цягніка.
Каб арыштаваць беларусаў, маскоўскія праваахоўнікі чакалі, калі цягнік зноў прыедзе ў расійскую сталіцу. І тады пацярпелы апазнаў сваіх крыўдзіцеляў, інфармуе сайт city-fm.ru.
Каб арыштаваць беларусаў, маскоўскія праваахоўнікі чакалі, калі цягнік зноў прыедзе ў расійскую сталіцу. І тады пацярпелы апазнаў сваіх крыўдзіцеляў, інфармуе сайт city-fm.ru.