У Маскве і Пецярбурзе прайшлі акцыі ў абарону журналістаў

Такім чынам расійская грамадскасць адзначыла гадавіну нападу на рэдактара газеты “Хімкінская праўда” Міхаіла Бекетава. Мэтай акцыяў быў пратэст супраць палітычных рэпрэсіяў, абарона журналістаў і грамадскіх актывістаў. Мітынг у Маскве быў санкцыянаваны мясцовымі ўладамі і прайшоў спакойна. Удзельнікі акцыі патрабавалі знайсці вінаватых у нападах на журналістаў Міхаіла Бекетава, Алега Кашына і абаронцы Хімкінскага лесу Канстанціна Фяцісава. 14 лістапада 2008 года быў здзейснены напад на Міхаіла Бекетава, які выступаў супраць будаўніцтва платнай трасы па тэрыторыі Хімкінскага лесу. У выніку нападу журналіст стаў інвалідам. Збіты і журналіст Алег Кашын знаходзіцца ў лякарні ў цяжкім стане, паведамляе ВВС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі